“Гарадскі вал” прымае заяўкі на новы альбом



Анты-кавербэнд “Гарадскі вал” з Менска прымае заяўкі на новы альбом. Хоць толькі 2 месяцы таму выйшаў дэбютнік з назвай “Чалавечынка”, выкананы ў духу літаратурнага панку. Лідар гурту Раман Абрамчук кажа, што чарговы рэліз можа атрымацца зусім іншым.

– Зараз жаданне максімальна здзьмуцца, усё гэта забыць, магчыма, дзесьці выступіць аднаму, а пасля ўжо цалкам абноўленым, абнуленым да чагосьці новага прыступаць. Таму я зараз і выступаць з гуртам не хачу, а проста хачу адпачыць ад усяго гэтага грузу.

Раман Абрамчук заклікае сваіх прыхільнікаў дасылаць прапановы наконт таго, якія песні мусяць увайсці ў новы студыйны альбом.  Гурт “Гарадскі вал” мае старонкі ва ўсіх папулярных сацсетках.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vk.com/haradskival