Гарадзенскае ТБМ выступіла ў падтрымку арт-галерэі „Крыга”



Абласная арганізацыя Таварыства Беларускай мовы выступіла ў падтрымку гарадзенскай арт-галерэі „Крыга”. Зварот з просьбай вярнуць права на арэнду памяшканняў, якія выкарыстоўваліся як выставачныя плошчы „Крыгі”, накіравалі ў абласныя і гарадскія структурныя адзінкі выканаўчай улады сябры Рады Таварыства Беларускай мовы.

У звароце падкрэсліваецца значны ўклад у развіццё культуры Гародні, які зрабіла арт-галерэя. Дырэкцыя  крэатыўна выкарыстоўвала малыя плошчы, для правядзення вернісажаў, лекцыяў, творчых сустрэчаў. Сябры абласной Рады ТБМ заклікаюць спрыяць захаванню гэтай культурнай пляцоўкі ў цэнтры горада.

Нагадаем, што УЖРЭП Ленінскага раёна ажыццявіў рэйд па высяленні арт-галерэі „Крыга” з арэндаваных памяшканняў і разарваў дагавор арэнды з дырэкцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя