Гарадзенскае выдавецтва „ЮрсаПрынт” стварае свой сайт



Гарадзенскае выдавецтва „ЮрсаПрынт”, якое вядомае сотнямі кніжак, напісаных мясцовымі аўтарамі за апошнія восем гадоў існавання выдавецтва, пашырае медыйны кантакт з чытачамі. Ужо выйшла бэта-версія сайта выдавецтва. Ужо неўзабаве сайт запрацуе на поўную магутнасць.

Пра прычыны выхаду ў інтэрнэт-прастору распавёў галоўны рэдактар Аляксандр Рыжы:

– Усё ж такі трэба рабіць добрыя кнігі. З розных пунктаў гледжання. З пункту гледжання рэдактуры, карэктуры. З пункту гледжання паліграфіі. Усё гэта патрабуе сродкаў. Сродкі можна толькі зарабіць. Таксама сайт у нейкім сэнсе патрэбны, каб мець большае развіццё, таксама ў сэнсе заробку грошай. На жаль, гэта празаічная справа, але яна ёсць, і я лічу, што гэта трэба рабіць.

Пакуль існуе дзве кнігарні, якія рэалізуюць кнігі „ЮрсаПрынта”: адна ў Менску і адна ў Гародні. Галоўны рэдактар не выключае развіццё інтэрнэт-гандлю праз гэты новы сайт. Яго адрас бэта-версіі. Адметнасцю сайта – беларуская мова, якую так шануе чытач-гарадзенец.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя