Гарадзенская Каложа: рэканструкцыя працягваецца



Гарадзенская Каложская царква мяняецца падчас рэканструкцыі. Ужо паўгада, як завершаны працы па замене драўлянай чаткі храма. Але працягваецца праца на падворку царквы, дзе штодня працуюць будаўнікі.

Ужо зараз адбываюцца працы па ўмацоўцы дрэнажнай сістэмы храма, ідзе ўкладка і ўмацаванне ходнікаў. На пляцоўцы вакол храма – цяжкая будаўнічая тэхніка і штодзённая праца будаўнікоў.

Калі будуць завершаныя працы па ўпарадкаванні аднаго з самых старых беларускіх храмаў – пакуль невядома. На яго рамонт і рэканструкцыю з  фонду па падтрымцы культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь было выдаткавана каля 100 тысяч даляраў ЗША і, па словах настаяцеля храма протаіерэя Аляксандра Балоннікава, пабачыць змененую Свята-Барыса-Глебскую Каложскую царкву можна будзе ўжо напачатку восені.

Беларускае Радыё Рацыя