Гарадзенскі абласны злёт народных музеяў



На базе Лідскага гісторыка-мастацкага музея адбыўся трэці абласны злёт народных музеяў устаноў адукацыі Гарадзенскай вобласці, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі 24 народных музеяў.

Падчас злёту была паказана творчая праграма „За сівой завесай часу», якая была прадстаўлена сябрамі саветаў народных музеяў.

Усе музейшчыкі з цікавасцю паглядзелі рэканструкцыі: “Ля сцэн Крэўскага замка”, “Мы спадчыну нашчадкам беражом”, “Заснавальнікі Любчанскана замка”, “Пачатак Мірскага замка” і іншыя.

Удзельнікі злёту наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей у Бердавічах, Лідскага раёна, а таксама, паглядзелі тэатралізаванае прадстаўлення ў Лідскім замку “Карона Вітаўта”.

Дарэчы, у самім замку рэалізуецца праект „Старадаўніх муроў адраджэнне”, у праграму якога ўваходзіць экскурсійнае абслугоўванне, тэатралізаваныя прадстаўленні і анімацыі з жыцця сярэдневяковага горада. Падчас падвядзення вынікаў кіраўнікамі народных музеяў Гарадзеншчыны былі выказаны словы падзякі арганізатарам гэтага цікавага і карыснага краязнаўчага мерапрыемства.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда.

Фота аўтара.