Гарадзенскі “Камертон” адкрылі ў “Тызенгаўза”



Выстава пад назвай “Камертон”, на якую складаюцйца працы дзесятка мастакоў, з Таварыства польскіх мастакоў, адкрылася ў гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз”. і на выставе прадставілі свае працы мастакі Гарадзеншчыны.

Асноўнай тэмай выставы стала родная зямля. Зямля, што сабрала ў сябе спадчыну розных народаў.

Пра выставу распавядае адзін з яе арганізатараў Іван Русачак:

– Вакол нас і войны і разбурэнні адбываюцца, а хочацца дабра, прыгажосці. Мастацтва і павінна гэта рабіць – нагадваць людзям пра тое, што яны людзі. Мастакі над гэтым і павінны працаваць – убачыць нешта прыгожае і паказаць, каб мы настраівалі сябе, як той камертон. Людзі, якія бачаць гэтыя творы павінны настраіваць сябе на добрае.

Таварыства  польскіх мастакоў аб’ядноўвае мастакоў польскага паходжання з усёй Беларусі і дзейнічае пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў на Беларусі.

  Беларускае Радыё Рацыя