Гарадзенскі клуб «Скарабей» падцвердзіў званне „Народнага”



Гарадзенскі клуб калекцыянераў «Скарабей» падчас камісіі абласнога упраўлення культуры падцвердзіў званне „Народнага калектыва”. У склад клуба „Скарабей” уваходзіць больш за сотню гарадзенцаў, што збіраюць маркі, паштоўкі, манеты, прадметы даўніны.

dav

Пра тое, чаму патрэбна такое ганаровае званне „Народны”, распавядае кіраўнік клуба “Скарабей” Віктар Какарэка.

– Званне „Народны” – гэта пацверджанне, што мы стараемся паказаць жыхарам горада, чым мы займаемся. Мы ўдзельнічаем у выставах, мы паказваем свае калекцыйныя матэрыялы. Гэта як артысты, якія выступаюць на сцэне. Званне „Народны” гаворыць пра тое, што мы блізкія да народу і гатовыя паказаць якія мы.  

Гарадзенскі клуб збіральнікаў “Скарабей” запрашае на свае сустрэчы штонядзелю ранкам ў палац Тэкстыльшчыкаў. У бліжэйшую нядзелю 29 студзеня збіральнікі запрашаюць на першы злёт калекцыянераў пад назвай «Святочнае наваселле».

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня