Гарадзенскі „Творчы свет”



У гарадзенскай выставачнай зале, што па вуліцы Ажэшкі, адкрылася выстава народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”. Носіць выстава назву “Творчы свет”. Сапраўды тут можна ўбачыць разнабаковы творчы свет таварыства, якое аб’ядноўвае больш за 200 теленавітых людзей Гарадзеншчыны. Пра выставу распавядае дырэктарка выставачнай залы Ірына Сільвановіч:

– Канешне, гэтая выстава ўключае ў сябе вельмі многа мастакоў і народных майстроў, іх больш за 200 у гэтым калектыве, і кожны паказаў не адну працу, паказаў некалькі. І таму можна ўявіць, на колькі маштабная, на колькі вялікая гэтая выстава. Гэтую выставу з здавальненнем чакаюць гарадзенцы і госці нашага горада, бо на ёй можна ўбачыць шмат чаго. Тут можна ўбачыць і бондарства, і працы з лазы, з саломы, канешне, гэта і вышыўкі. Добра, што працягваць майстры традацыі Беларусі.

Арганізатары выставы ганарацца, што тут прадстаўленыя велікодныя вербы, выраб якіх у 2014 годзе быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Усе прадстаўленыя працы зробленыя сваімі рукамі і таму будуць цікавыя любому наведвальніку, не залежна ад узросту.

Беларускае Радыё Рацыя