Гарадзенскім «Галасам» – 15 гадоў



15 гадоў таму ў Гародні выйшаў з друку першы выпуск літаратурнага штогодніка «Галасы». Гэта была першая кніга, выдадзеная рэдакцыяй «Гродзенскай праўды» за ўсю яе гісторыю існавання.

«Галасы» выйшлі з друку, дзякуючы былому рэдактару газеты Іосіфу Багіну і літаратурнаму кансультанту газеты паэту Юрку Голубу. Бо, дзякуючы гэтым людзям, у той час у “Гродзенскай праўдзе” штомесячна друкаваліся літаратурныя старонкі, дзе пісьменнікі Гарадзеншчыны публікавалі свае лепшыя вершы, апавяданні, замалёўку, рэцэнзіі. І нават за гэта атрымлівалі пэўныя ганарары.

Таму Іосіф Багіна і Юрка Голуб знайшлі сродкі і вырашылі штогод выдаць літаратурны альманах, які складаўся з літаратурных твораў, што на працягу года друкаваліся на старонках абласной газеты. Выйшлі з друку 4 нумары – у  2002, 2003, 2004 і 2005 гадах. Наклад кожнага выдання быў 1000 асобнікаў.

На вялікі жаль, з цягам часу са старонак «Гродзенскай праўды» зніклі літаратурныя старонкі і больш не выходзяць “Галасы”. А ў гэтых альманахах-гадавіках друкаваліся амаль усе літаратары Гарадзеншчыны.

Прадмову да чатырох гадавікоў напісаў Іосіф Багіна, а складальнікам быў Юрка Голуб. У прадмове да “Галасоў” 2005 года Іосіф Багіна пісаў: «З водгукаў чытачоў і аўтараў рэцэнзій, змешчаных у друку, можна было б скласці яшчэ адну кнігу». Вось так былі 15 гадоў таму сустрэты гарадзенскія «Галасы».

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя