Гарадзенскія “Дзецюкі” запрашаюць на канцэрт Brutto



Гарадзенскі гурт “Дзецюкі” запісаў відэазварот-запрашэнне на канцэрт знакамітага беларускага гурта Brutto, які пройдзе ў Гародні 12 лютага.

Гурт „Дзецюкі” неаднаразова выступаў на супольных канцэртах з гуртом Brutto, аднак самі „Дзецюкі” ў Беларусі выступіць не могуць, бо знаходзяцца ў так званым “чорным спісе”.

Кажа вакаліст гурта „Дзецюкі” Алесь Дзянісаў:

– Нягледзячы на тое, што мы не можам разам выступаць, таму што на Brutto ўжо пайшла адліга, а на нас гэтая адліга чамусьці не распаўсюджваецца. Не так даўно была чарговая адмова з Менску. Пры гэтым мы з вялікім задавальненнем пайгралі разам з Brutto. Лічым іх сваімі сябрамі, яны лічаць нас сваімі сябрамі. У такой сітуацыі мы можам проста іх падтрымаць, і ўсё. Самім прыйсці на канцэрт і запісаць зварот-запрашэнне.

Канцэрт Brutto ў Гародні адбудзецца ў самай вялікай зале гораду – Лядовым палацы. Кошт квіткоў ад 40 беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя