Гарадзенскія фатографы прадставілі выставу “Пра каханне”



Дзевяць майстроў паказалі свае найлепшыя працы, прысвечаныя каханню і вяселлю, у выставачнай зале Гародні. Сярод майстроў прадстаўленыя даволі вядомыя імёны, сярод якіх – такія знакамітыя, як Іван Цыркуновіч ды Яўген Бузук. Расказвае дырэктарка выставачнай залі Ірына Сільвановіч:

– У жыцці кожнага чалавека самая галоўная падзея, што ідзе за каханнем, гэта – вяселле. Мне вельмі прыемна, што ў гарадзенскай выставачнай зале ўжо не першы год ладзяцца выставы вельмі цікавых маладых фатографаў, якія жывуць у нашым горадзе. Яны з’яўляюцца сапраўднымі мастакамі. Таму што, калі мы глядзім на іх фотаздымкі, сёння мы бачым розныя жанры: вяселле ад самага пачатку, калі закаханыя яшчэ толькі збіраюцца браць шлюб, іх родныя, іх блізкія.

Працы майстроў вясельнага фота будуць экспанавацца да канца кастрычніка. А на адкрыццё прышлі як маладыя фатографы, так і мэтры гарадзенскай фатаграфіі, каб пабачыць працы сваіх калегаў.

Беларускае Радыё Рацыя