Гарадзенскія стравы на паштоўках Аляксандра Перагудава



У Гародні ў свет з’явілася серыя паштовак ад маладога гарадзенскага гісторыка Аляксандра Перагудава. На паштоўках маладзёна – некалькі гарадзенскіх страваў, якія можна было паспрабаваць у горадзе над Нёманам ў 20-я-30-я гады ХХ стагоддзя. Буза і сырнік, пернік і селядзец у вінным соўсе – ўсе гэтыя стравы пададзеныя з рэцэптамі іх прыгатавання.

IMG_2554 1

Пра сваю працу Алесь Перагудаў распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

– Гэтыя паштоўкі прысвечаныя стравам, якія калісьці рабілі ў гарадзенскіх рэстарацыях і кафэ. У гістарычнай памяці гарадзенцаў не засталося нічога пра гэтыя стравы і людзі нават не ведаюць, што яны калісьці былі папулярныя сярод гараджан. На паштоўках вы можаце ўбачыць акрамя блюдаў і гардзенскія вуліцы, маляўнічыя краявіды нашага горада.

Вуліцы старажытнай Гародні на паштоўках пераплятаюцца з сучаснымі выявамі. А самі паштоўкі сталі першым папяровым увасабленнем праектаў Аляксандра. За мінулы год самым вядомым праектам маладога гісторка стала даследаванне па выяўленні ўсіх знакаў і сімвалаў, якія знаходзяцца на Каложскай царкве.

Беларускае Радыё Рацыя