Гарадзенцам прапануюць стаць арт-менеджэрамі
У гарадзенскім Доме46 адбылася інфармацыйная сустрэча ArtPlatform 2018/2019 для менеджэраў культурных і сацыяльных праектаў.
Пра адметнасці гэтага культурнага праекта распавядала арт-дырэктар менскай галерэі „Ў” Ганна Чыстасердава:
– Узнікла ініцыятыва арганізацыі доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы для арт-менеджэраў. Па-другое, каб павысіць прафесійныя кампетэнцыі. Удзельнікамі праграмы з’яўляюцца больш 60 чалавек. З мінулага году вырашылі пашырыць дыяпазон нашай дзейнасці. Мы запрасілі да ўдзелу ў нашай праграме людзей, якія працуюць у NGO-сферы.
На думку Яўгеніі Рамановіч, дырэктаркі ДОМа46, такія праекты дапамагаюць наладзіць сувязі паміж арганізацыямі культурнага накірунку.
– Перадусім гэта вельмі цікавыя падарожжы па розных арганізацыях. Ты назіраеш за працай другіх арганізацый, якія працуюць у сферы культуры, у сацыяльнай сферы. Гэта знаёмствы з вядомымі асобамі, таму што збіраецца 15-20 чалавек з усёй Беларусі, і таксама гэта практычныя і тэарэтычныя веды ў сферы арт-менеджмэнта.
Адбор удзельнікаў у праграму адбываецца на конкурснай аснове. Дзеля ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць запоўненую анкету і матывацыйны ліст, які можна знайсці на адмысловай старонцы ў сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя
