Гарадзенцаў пазнаёмілі з традыцыямі святкавання Калядаў



Пра традыцыі святкавання Калядаў размаўлялі ў гарадзенскай “Цудоўні”.

kal3

Чым адметнае гэтае свята, і як хадзілі раней калядаваць, як святкаваць Каляды ў сям’і, чым гэтае свята заўжды было выжнае, што ўмяшчае святочны перыяд, якія яшчэ назвы мае і якія традыцыі прайшлі да нас праз стагоддзі – гэтымі ведамі з гарадзенцамі падзялілася гісторык Ірына Чарнякевіч.

– Напрыклад, у 60-я гады чаму адбываецца адраджэнне паганскіх святаў? Таму што вялася барацьба з рэлігіяй. А чаму гэта актуалізуецца сёння і актуалізавалася ў пачатку 20-га стагоддзя? Таму што мы шукалі адказу на пытанне – хто мы, што нас выдзяляе і чым мы вызначаемся сярод іншых.

Па словах гісторыка, перыяд Калядаў мае вялікую колькасць розных назваў. І яны па-рознаму святкуюцца. Сустрэча адбылася ў межах традыцыйных гістарычных спатканняў,  на якіх ужо пабывалі Алесь Краўцэвіч, Андрэй Вашкевіч, Зміцер Люцік ды іншыя гарадзенскія гісторыкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня