Гарадзенцы пабачаць эксклюзіўных лялек



Міжнародная выстава лялек адчынілася ў гарадзенскай галерэі “У майстра”. Выстава мае назву «Панна Doll’я» і на ёй паказана каля двух дзесяткаў працаў. Лялькі выглядаюць нібыта жывыя: дзяўчаты і жанчыны, прыгажуні і ведзьмы.

Кошт некаторых з іх, зробленых у адзіным асобніку, перавышае пяць тысяч эўра.

Расказвае мастацтва-знаўца Ала Матук:

– Выстаўленыя лялькі не заўсёды прыўкрасныя ў агульнапрынятым значэнні гэтага слова, але яны нікога не пакінуць абыякавымі, – гэта адназначна. Лялькі зробленыя з сучасных матэрыялаў. Гэта часцей за ўсё пластыка – халодная і гарачая. Яшчэ – фаянс, фарфор.

На выставе прадстаўлены працы лялечнікаў з Беларусі, Расеі, краінаў Балтыіі, Украіны, і яна будзе экспанавацца на працягу тыдня.

Беларускае Радыё Рацыя