Гарадзенцы ўбачаць працы Уладзіміра Мурахвера



Гарадзенскі гісторыка-археалагічны музей прадставіў на суд гарадзенцаў выставу двух майстроў Уладзіміра Мурахвера і Людмілы Мягковай пад назвай “Маё жыццё – гута”.

IMG_7751

IMG_7754

[Not a valid template]

Адзін з найстарэйшых мастакоў Беларусі разам са сваёй жонкай паказаў на выставе сваё жыццё праз малюнкі і графіку, пейзажы і мастацкія творы са шкла. Паказана таксама і габрэйская тэма.

Пра выставу Беларускаму Радыё Рацыя распавядае яе стваральнік мастацтвазнаўца Марыя Загідуліна:

– Канцэпцыя выстаўкі заснаваная на той духоўнай сувязі, якая яднае жыццё і творчасць Уладзімера Мурахвера, яго жонкі Людмілы Мягковай са шклозаводам “Нёман”. Прадстаўленыя тут менавіта тыя моманты з жыцця, якія звязаныя з вытворчасцю, з людзьмі, якія працавалі на гэтым заводзе. Мы бачым шэраг партрэтаў графічных, вельмі цікавых, псіхалагічна глыбокіх – рабочыш, інжынераў, гутнікаў.

На выставу прыйшлі гарадзенскія мастакі і студэнты, што цікаваяцца працай Уладзіміра Мурахвера, прадстаўнікі габрэйскай абшчыны гародні і простыя гараджане.

Папярэдняя персанальная выстава Уладзіміра Мурахвера адбылася ў 2013 годзе ў Гарадзенскай харальнай сінагозе і была прысвечана выключна габрэйскай тэматыцы.

Беларускае Радыё Рацыя