Гародня: гульнявая прастора ператварылася ў бар



Гарадзенская гульнявая прастора Quester “змянілася ў іншы бок”, цяпер на гэтым месцы ў цэнтры Гародні з’явіўся бар для нефармальнай моладзі.

Пра змены распавядае адзін са стваральнікаў бара – музыка гурта «Dzieciuki» Улад Бернат:

– Гэта завідуха для тых, каго не пускаюць у іншыя бары. Для ўсіх тых, хто хоча тусіць, “даваць джазу”, але яму кажуць: “Ідзі адсюль, бо тут занадта гучна і г.д”. Панкаў, скіноў і розных тыпаў. Увогуле дырэктар першы раз нешта такое робіць, а я да гэтага працаваў бармэнам у іншых барах. Гэта звычайныя людзі, простыя хлопцы.

Па словах музыкі гэты бар у хуткім часе магчыма стане месцам для правядзення розных культурных імпрэзаў:

– Калі нам дадуць працаваць і калі ўсе інстанцыі не прыйдуць да нас, то ўсё будзе добра. Я думаю, што нейкіямімпрэзыбудзем ладзіць бліжэй да канца вясны ці да лета. Я дакладна магу сказаць, што не разлічана на такмзваных хіпстараў,мусё ж такі звычайны чалавек зойдзе ў гэты бар і будзе адчуваць нейкі шок. Таму што раней такога тут не было ў Гародні, гэта першы раз, таму будзем глядзець і спадзявацца на лепшае.

Тэхнічнае адкрыццё бара Quester адбылося 1 красавіка і сабрала амаль паўсотні розных прадстаўнікоў нефармальных колаў Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча