Гародня: “ Inversio” ў “Трэцім месцы”



Унікальны праект–хэпінінг  “Inversio”  абдыўся ў гарадзенскай прасторы “Трэцяе месца”. Здымкі для праекта рабіў фотамастак Сяргей Курыла, а аўтарскім выкананнем займаліся акторы з Свабоднай студыі.

Пра свае працы распавядае Сяргей Курыла:

– Фатаграфія, энергетыка горада Ерусалім. Наш агульны погляд дапамагае адчуць зусім іншыя плоскасці вымярэння, іншыя светы. Я ў гэтым амаль упэўнены, таму што рабяты, пабачыўся фотаздымкі, натхніліся, зрабілі выдатны танец, які сімвалізуе спробу перахода ў нешта іншае.

Мастацтвазнаўца Наталля Паўленка ўпэўнена, што такія хэпінінгі рэдкія для Гародні.

– Гэта ўнікальны вернісаж, таму што гэты хэпінінг, які пазней працягненцца ў нейкі акцыянізм, таму што хэпінінг ён зараз з танцорамі, мастаком, з куратарам выставы, нават з нейкімі гледачамі. А пазней, калі гэта нельга будзе адтвараць штодзесяць хвілін, штодзень – таму што гэта будзе іншая рэч.

У бліжэйшыя некалькі дзен удзельнікам прадастаўлення пад назваю “Inversio” можа стаць абсаютна любы гарадзенец, які прыйдзе ў прастору “Трэцяе месца”, што знаходзіцца ў самым цэнтры горада на вуліцы Маставой.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча