Гародня: Новы альбом ад праекту „Кропка К”
Гарадзенскі праект „Кропка К”, які быў пераможцам знакамітага „Басовішча” ў 2016-м, выдаў пасля некаторага перапынку новы альбом “АУ”.
Пра працу над альбомам распавядае саліст і адзіны выканаўца праекту “Кропка К” Яўген Кучмейна:
– У новым альбоме 11 трэкаў. Кожны трэк – гэта адна асобная гісторыя. І калі мы складваем гэтыя 11 гісторый, яны збіраюцца ў адно кіно, у якім распавядаецца пра тое, як чалавек пайшоў у лес, заблукаў там, потым выйшаў. І выйшаўшы зразумеў, што яму зноў трэба ісці ў лес і блукаць.
Музыка рабіў працу над альбома амаль самастойна, але дзякуе сябрам за тэхнічную дапамогу:
– Асноўную працу я ўзяў на сябе. Менавіта выкананне ўсіх партый, прыдумванне партый, запіс, апрацоўка запісу, міксы і мастэрынг я ўзяў на сябе. Некаторыя тэхнічныя справы і затраты матэрыяльныя ўзялі на сябе мае сябры, таксама як выдаць гэта ўсё ў свет і ў сацсеткі. Вокладку таксама мой сябар маляваў.
Бліжэйшы выступ праекта “Кропка К” у Гародні адбудзецца 30 лістапада ў “Несцерцы”, а 22 снежня праект паедзе з выступам у Расею у Санкт-Пецербург.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня