Гародня: сустрэчы з пераможцай World Press Photo Таццянай Ткачовай



У Цэнтры гарадскога жыцця адбылося некалькі сустрэчаў з пераможцам World Press Photo Таццянай Ткачовай. Арганізатарам сустрэчаў у Гародні была кіраўнічка HrodnaMediaRoom Вольга Корсун.

– У Гроднамедыяруме ўсе нашы мерапрыемствы, мы перавілі ў фармат анлайн. І так працавалі. Цяпер, калі крышку першая прынамсі хваля пайшла на спад, вырашылі правесці мерапрыемства офлайн. Таму што мы нават бачым па запыту людзей усе вельмі засумавалі па нейкіх такіх сустрэчах. Але, канешне, вельмі важная для нас бяспека, таму мы пыталіся забяспечыць тут антысептыкам, іншымі мерамі бяспекі. І думалі, што мы трапілі ў такую паўзу. Але думаю першым мерапрыемствам мы зноўку вернемся ў анлайн.

Па словах Таццяны Ткачовай, дакументальнай журналістыкай можа займацца любы жадаючы.

– Дакументальная журналістыка для мяне – гэта адзін з медыюмаў, які дазваляе мне ўзаемадзейнічаць з гэтым светам. Расказваць гісторыі, якія мне цікавыя.

РР: Як чалавеку можа стаць дакументальным фатографам? Проста ўзяць фотаапарат і здымаць? Ці трэба нешта адмысловае?

– Можаце проста ўзяць фотаапарат і здымаць. Вы можаце не здымаць, а пісаць свае гісторыі. Свет шматаблічны і цікавы. Вы можаце выкарыстоўваць любы з медыюмаў, якія прапаноўвае нам візуальнае мастацтва. Фатаграфія, відэа, што заўгодна. Можна камбінаваць гэтыя медыюмы.

Сустрэча ў Гародні сабрала не толькі пачаткоўцаў фатографаў, але і вядомых гарадзенскіх фатографаў такіх як Аляксандр Саенка ды Ілля Гілей.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча