«Гаворым ці маўчым па-беларуску»



У музеі-сядзібе Пружанскі палацык адбылася вечарына «Гаворым ці маўчым па-беларуску». Яе зладзілі ўдзельнікі кампаніі «Будзьма беларусамі» з прыцягненнем спектаклю «Білінгвы». Заля палацыка была запоўнена аматарамі роднай мовы розных узростаў. Не знайшлося таго, каму вечарына не спадабалася:

— Вельмі спадабалася, бо я паважаю беларускую мову, паважаю беларускую культуру, бо я сам — беларус.

— Нам вельмі спадабалася дыскусія.

— Было цікава паслухаць, як размаўляюць на беларускай мове. У школе вучаць проста, а тут цікава, што размаўляюць.

—  Можна сустрэць суразмоўцаў.

— Калі мы шпацыравалі па ружанскіх палацах Сапегаў, дзяўчынкі вельмі прыгожа распавялі на расейскай мове. Гэта нонсэнс: распавядаць пра гісторыю народа на мове не гэтага народа. Шведы — на шведскай, палякі — на польскай, а мы на якой павінны?

Паводле каарданатара кампаніі «Будзьма беларусамі» па Берасцейскім рэгіёне Змітра Назарава, падобныя вечарыны плануюцца ў Бярозе, Івацэвічах, Баранавічах і Пінску.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя