Генадзь Семянчук: Беларусь – прарадзіма славянаў



Гістарычная лекцыя кандыдата гістарычных навук Генадзя Семянчука на тэму: „Беларусь – прарадзіма славянаў” прайшла ў этнакраме „Цудоўня”. Аматары гісторыі мелі магчымасць пачуць пра тэорыю і практыку вывучэння паходжання славян.

А таксама пра месца ў гэтым працэсе земляў нашай краіны. Кажа Генадзь Семянчук:

– Нам прапануецца глядзець на тых жа славян, на тых жа беларусаў, як на бесперапынных гульцоў гісторыі. Якія ўвесь час у цэнтры нашай увагі. А трэба цяпер глядзець на працэсы канструявання. Гэта не было нейкае вечнае існаванне тых жа беларусаў альбо славянаў на нейкай тэрыторыі, а мы сябе стварылі. Мы сябе сканструявалі. Сёння вельмі проста папулістычна, дагматычна казаць пра лепшасць ці горшасць, не прыводзячы ніякіх аргументаў.

Гісторык у лекцыі  выказваў сумненні на некаторыя догмы навуковых школаў камуністычнага мінулага.

А таксама расказаў, як новыя факты і старыя, адкінутыя на задворкі тэорыі, заваёўваюць навуковы свет. Да такіх належыць і тое, што беларусы: балтаславяне, а самі славяне паходзяць з беларускай тэрыторыі. 

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя