Гіперрэалізм у гарадзенскай прасторы “У майстра”



Першая персанальная выстава Вікторыі Савенкавай пад назваю “Праламленне” адкрылася ў цэнтры Гародні ў галерэі “У майстра”. Працы Вікторыі намаляваны ў стылі гіперрэалізму і здаля ствараецца ўражанне, што глядзіш не на карціны, а – на вялікія фатаздымкі.

Пра свае працы распавядае аўтарка Вікторыя Савенкава:

– Я пішу сваіх знаёмых, людзей, якія мне цікавыя, якіх я ведаю, таму што работа досыць працяглая, некалькі месяцаў работую над адной карцінай, таму чалавек мне павінен быць цікавым, як мінімум. Незнаёмых людзей я не пішу. У сярэднім работа над адной карцінай займае найменш – паўтара месяца, калі невялікі фармат, а 1.2 м на 0.8 м або 2.0 м на 1.0 м – над такімі работаю ад двух да чатырох месяцаў. Гэта такі медытатыўны творчы працэс.

На думку арт-дырэктара галерэі “У майстра” Вольгі Бараноўскай, стыль працаў Вікторыі Савенкавай вельмі адметны і непаўторны.

– Працы вельмі падобныя да фотаздымкаў. Яна й працуе па фотаздымках. На самой справе, пры ўважлівым разглядзе бачна, што гэта алейная праца. Што адрознівае яе працы ад прац чыстага гіперрэалізма – тут ёсць канцэпцыя, якая аб’ядноўвае ўсе працы, і тут не бесстаронняе назіранне, а ёсць адносіны аўтара да сваіх прац.

Адкрыццё выставы адбывалася ў выглядзе флешмоба пад назвай “Blue”: памяшканне было аформлена ў блакітны колет і арганізатары запрашалі на адкрыццё выставы прыходзіць людзей у блакітнай вопратцы.  

Беларускае Радыё Рацыя