Гістарычная і культурная спадчына Берасцейшчыны



„Гістарычная і культурная спадчына Берасцейшчыны” – такую кнігу прэзентавалі ў Берасці ў зале абласнога грамадка-культурнага цэнтру. Над выданнем працавала адзінаццаць чалавек, кніга выйшла накладам у 220 экзэмпляраў, якія амаль увесь перададзены ў публічныя бібліятэкі і ўстановы адукацыі.

Адзін з аўтараў кнігі, краязнаўца Валерый Мароз падкрэсліў, што значную частку свайго жыцця збіраў матэрыялы для аднаго з раздзелаў пра сакральнае драўлянае дойлідства.

– Проста жыў у гэтым матэрыяле на працягу апошніх 15 гадоў, калі ў мяне ўжо былі веды – тэарэтычныя веды, калі ў мяне замацавалася цікавасць да гісторыі, да беларускай культуры, да мастацтва, і калі я атрымаў веды з розных сумежных галін мастацтва, гісторыі, гэта мне дало магчымасць пэўнай інтэлектуальнай свабоды, калі ты пачынаеш адкрываць для сябе нейкія рэчы, якія былі проста недасягальныя праз недахоп ведаў.  

Кніга была выдадзеная за бюджэтныя сродкі, аднак пасля таго, як яна пабачыла свет, з боку грамадскасці ўзнік вялікі інтарэс. Не выключына, што адбудзецца перавыданне, але ўжо на камерцыйнай аснове.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце