„Гістарычная школа” на сядзібе ТБМ



“Гістарычная школа” на менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы.

Гісторык, археолаг Алег Трусаў распавядаў на адкрытай лекцыі пра мінулае горада Ліда:

– Лідскі краязнавец Лаўрэш перакладае лідскія газеты польскіх часоў і друкуе іх. Аказалася, што ўсё ж такі старажытную Ліду выпадкова знайшлі палякі. У канцы 30-х гадоў, калі яны будавалі новы квартал  для сваіх каланістаў, калі будавалі паштамт, знайшлі паселішча, выклікалі археолагаў з Варшавы, і паселішча аказалася не балцкае, а славянскае.

Лекцыі “Гістарычнай школы” Алег Трусаў праводзіць на сталічнай сядзібе ТБМ штомесяц. Кожная з іх прысвечаная гісторыі пэўнага беларускага горада.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск