Гістарычная школа ТБМ аднавіла сваю працу



Пасля летніх вакацыяў на менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы Гістарычная школа з Алегам Трусавым аднавіла сваю працу.

Апошнія заняткі былі прысвечаныя архітэктурным помнікам Слоніма:

– Самы ўнікальны касцёл — гэта касцёл Святога Андрэя. Унікальны тым, што гэта барока напалам з Ракако. Быў такі французскі стыль ракако ў 18-м стагоддзі, стыль распрацаваны апошнімі французскімі каралямі. Пасля вайна зноў прыйшлі  бальшавікі, ім вельмі гэты касцёл не падабаўся, яны вырашылі яго знішчыць вельмі такім арыгінальным спосабам. Яны завезлі туды некалькі тон солі, высыпалі і кінулі.

Рэстаўрацыйныя працы на ўнікальным касцёле Святога Андрэя ў Слоніме беларускія спецыялісты пачалі яшчэ ў канцы 1970-х. Завяршылі яе са зменай улады ў краіне іх польскія калегі, якіх запрасілі мясцовыя каталікі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск