Гістарычным паштоўкам – 30 гадоў



Спаўняецца 30 гадоў з дня выхаду гэтых гістарычных унікальных паштовак “З Новым годам” і з “Калядкамі!”. Паштоўкі былі надрукаваныя на Слонімскім народным прадпрыемстве “Альбярцін” у 1992 годзе. Наклад іх быў самы вялікі за ўсю гісторыю беларускіх паштовак – 100 тысяч штук кожнай. Гэта былі адны з першых паштовак у незалежнай Рэспубліцы Беларусь.

Паштоўкі падрыхтавалі журналіст Віктар Валадашчук і пісьменнік Сяргей Чыгрын. Маляваў іх слонімскі мастак Яўген Гіль.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя