Гісторыкі навучаць віцяблян аднаўляць свой радавод



Стартуе новы цыкл лекцый і тэлепраграм „Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя”, паведаміў краязнаўца кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак.

У канферэнц-зале Віцебскай абласной бібліятэкі 26 верасня ў 18.00 адбудзецца першая публічная лекцыя чацвёртага сезона „Мой Радавод. Як шукаць сваіх продкаў”. Яе правядуць супрацоўнік дзяржархіву Віцебскай вобласці Канстанцін Карпекін і адзін са спецыялістаў абласнога музея Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Лекцыі будуць праходзіць у бібліятэцы кожны другі і чацвёрты чацвер месяца. Іх відэаверсіі будуць размяшчаць на сайце абласной бібліятэкі.

Акрамя таго, з кастрычніка гледачы тэлеканала „Віцебск” змогуць глядзець свежыя выпускі пра гісторыю горада на Дзвіне. Праграма з удзелам гісторыкаў і краязнаўцаў будзе выходзіць у эфір кожны першы і трэці чацвер месяца.

zviazda.by