Гісторыкі занепакоены лёсам унікальнай сядзібы



Гарадзенскія гісторыкі занепакоены лёсам сядзібна-паркавага комплексу ў вёсцы Вялікае Мажэйкава. Комплекс два стагоддзі таму быў пабудаваны Храптовічамі, але цяпер знаходзіцца ў кепскім стане. Чым гэты комплекс можа быць цікавы для Беларусі – распавядае гісторык Таццяна Касатая:

Гэты комплекс абавязкова трэба выкарыстоўваць, каб ён захаваўся. Зараз я магу прапанаваць толькі сваю ідэю, звязаную з тым, каб ён быў уключаны ў мясцовае жыццё. У Вялікім Мажэйкаве вырошчваюць зёлкі лекавыя, таму можна ў гэтым комплексе ці прадаваць гэтыя зёлкі, прывабліваючы тым самым турыстаў, ці зрабіць там майстэрню па апрацоўцы тых самых зёлак і правесці інтэракцыю, каб турысты ў гэтым бралі ўдзел. Такім чынам, і мясцовыя будуць задаволеныя, бо гэта мясцовая зёлкавая індустрыя, і турысты будуць прываблівацца.

На думку магістра гістарычных навук Аляксея Кайрыса, такога ўнікальнага комплексу няма больш нідзе ў Беларусі.

– Увесь комплекс быў закладзены напрыканцы XVIII ст. родам Хадкевічаў. Быў закладзены ўнікальны парк з дрэваў. Дарэчы, у 1821 годзе імператар Расейскай Імперыі Аляксандр І так зацікавіўся гэтым паркам, што нават прыехаў яго наведаць. Мне падаецца, што прыватная асоба – гэта заўсёды лепш: прыватнік заўсёды зацікаўлены ў прыбытку, выгадзе. Таму, я думаю, варта было б спачатку аднавіць увесь сядзібна-паркавы комплекс.

Жыхары вёскі выкарыстоўваюць гэты сядзібна-паркавы комплекс па-рознаму. Частка будынкаў належаць мясцоваму саўгасу, а астатнія, у тым ліку вялікі парк з унікальнымі старымі дрэвамі, належаць вёсцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня