Гісторыя адной гісторыі ад Людмілы і Максіма Пятруль



У полацкай Мастацкай галерэі чарговыя госці са сталіцы. Тут адкрылася выстава Людмілы і Максіма Пятруль пад назвай «Чалавек у горадзе альбо Гісторыя адной гісторыі».

Эспазіцыю склалі работы творцаў розных пакаленняў і кірункаў – маці і сына. Людміла Пятруль прадставіла габелены і серыю графічных лістоў, Максім – скульптуру.

Людміла Пятруль пастаянна эксперыментуе не толькі ў розных тэкстыльных жанрах і тэхніках, але акрамя тэкстылю займаецца жывапісам і графікай, піша вершы. Максім Пятруль – мастак сучаснага светапогляду, для якога творчае пераасэнсаванне і спазнанне свету з’яўляецца правакацыйнай гульнёй, дыялогам з гледачом.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік