Гісторыя беларуска-польская памежжа ў фотаздымках



Каля сотні старых фотаздымкаў з польска-беларускага памежжа пабачым сёння ў Менску. У галерэі «Цэх» адбудзецца прэм’ера трансгранічнага праекта albom.pl. У яго межах людзі з Польшчы і Беларусі правяралі хатнія архівы жыхароў памежных вёсак. Удзельнікі сабралі і сканіравалі дзве тысячы старых здымкаў. На іх – партрэты жыхароў, шлюбныя і пахавальныя здымкі, а таксама людзі ў час штодзённых абавязкаў. Кажа каардынатарка праекта Уршуля Дамброўская:

Аlbom.pl – гэты фотаархіў, альбом польска-беларускага памежжа. Ён быў створаны ў мінулым годзе на аснове матэрыялаў сямі памежных мясцовасцей: Кляшчэлі і Гарадок у Польшчы і Сапоцкін, Лунна, Воўпа, Ваўкавыск і Камянец у Беларусі.

Выстава старых здымкаў albom.pl пройдзе ў межах месяца фатаграфіі ў Менску. Пачатак вернісажу ў 19 гадзін у галерэі «Цэх».

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота albom.pl

[manual_related_posts]