„Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі”



Беларуская гісторыя непарыўна звязана з Полацкам. Перыядычна ў Полацку збіраюцца на адмысловую канферэнцыю гісторыкі, археолагі і музейшчыкі з розных краін і дзеляцца сваімі найноўшымі адкрыццямі і знаходкамі, якія маюць дачыненне да Полаччыны. 

У Полацку прахозіць 7-ая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя „Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі”.

Пра яе асаблівасць кажа дырэктар Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамара Джумантаева:

– Па-першае, яна супадае з юбілеямі Полацка. І таксама юбілейная таму, што трыццаць гадоў назад мы пачалі ладзіць такія канферэнцыі, і кожныя пяць гадоў яны адбываюцца. Сённяшняя звязана з археалагічным даследаваннем Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра. І прысвечана 50-годдзю стварэння нашага музея-запаведніка.

Ідэя правядзення ў Полацку навукова-практычных канферэнцый „Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі” належыць археолагу, гісторыку і пісьменніку Сяргею Тарасаву:

– Мая назва і ўвогуле ідэя гэтай канферэнцыі таксама мая. У 1987 адбылася першая канферэнцыя, а напярэдадні, у 1986 годзе, праходзіла канферэнцыя “Гісторыя і археалогія Пскова і Пскоўскай зямлі”, у якой я ўдзельнічаў. Падчас гэтай канферэнцыі сабраліся таксама археолагі, якія капалі Полацк, у тым ліку: Валянцін Булкін, Васіль Булкін, Глеб Лебедзеў, Леанід Васільевіч Алексееў, а таксама нашы беларускія. Васіль Булкін мне сказаў: “Сяржук, трэба сабрацца ў Полацку, прыдумай што-небудзь”.

Канферэнцыя „Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі” будзе доўжыцца два дні. У ён удзельнічаюць гісторыкі і археолагі з Беларусі і Расеі.

У канферэнцыі таксама бярэ ўдзел Таццяна Рудава – стваральніца і першы дырэктар Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара