“Гісторыя палярных даследаванняў”, якую распавядаюць маркі



Збіральнік паштовых марак і журналіст Віктар Парфёненка прадставіў ў Гародні у краме „Багач” сваю экспазіцыю пад назваю “Гісторыя палярных даследаванняў”. Міні-выстава калекцыянера складаецца з паштовых марак адпраўленых з краін, якія вядуць даследванні ў Арктыцы і Антарктыцы.

Кажа Віктар Парфёненка:

– Гэтая тэма не новая для калекцыянераў – тэма палярных даследаванняў. Проста я паглядзеў на гэтую тэму вачыма беларуса, беларуса-калекцыянера, які дае роўны голас усім народам, што засвойвалі гэтыя скрайнія кропкі зямлі, і хацеў, каб гэтая тэма прагучала таксама і па-беларуску.

Апроч выставы Віктара Парфёненкі ў краме прадстаўлена экспазіцыя такіх вядомых гарадзенскіх філатэлістаў як Зміцер Матронічаў і Сяргей Печарыца.

Беларускае Радыё Рацыя