«Годна — дзеткам» – адукацыйныя ролікі для самых маленькіх 



«Годна — дзеткам» — новы праект на ютуб-канале «Годна», які прысвечаны стварэнню дзіцячага кантэнту, з дапамогай якога можна вучыць алфавіт, лічбы, назвы колераў, жывёл у займальнай форме і па-беларуску.

Першы ролік прысвечаны вывучэнню беларускага алфавіта. В – значыць вожык!

Спасылка: https://youtu.be/KWx5kvfS7mw

Праект ажыццяўляе грамадская кампанія «Годна» сумесна з аніматаркай Вольгай Берасневай.

З’яўленне ідэі праекта – гэта адказ на запыты сучасных беларускіх бацькоў.

«У мяне ёсць дачушка, і яна, як усе дзеці, вельмі любіць глядзець ролікі на ютубе. Каб сумяшчаць прыемнае з карысным, я ёй уключаю адукацыйныя відэа: пра лічбы, алфавіт, геаметрычныя формы. Такога кшталту кантэнту на ютубе шмат, але на рускай і англійскай мовах. Я вырашыла, чаму б не зрабіць такія ж відэа на беларускай, тым больш, што я гэта ўмею», – кажа Вольга.

Наступныя выпускі будуць прысвечаныя тэмам:

  • «Лічым па-беларуску»,
  • «Усе колеры вясёлкі (і не толькі) па-беларуску»,
  • «Назвы хатніх жывёлаў па-беларуску і спрадвечныя беларускія мянушкі для іх»,
  • «Поры года і назвы месяцаў па-беларуску».

Каб не прапусціць новыя ролікі, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал: https://www.youtube.com/c/hodnaby.

Усе навіны будуць публікаваць у сацыяльных сетках.