Gods Tower адзначыў 30-гадовы юбілей у Менску



Адзін з найвядомейшых беларускіх пэган-фолк-метал гуртоў Gods Tower даў юбілейны канцэрт у Менску. Гомельскаму калектыву споўнілася 30 гадоў.

Канцэрт у сталіцы сабраў шмат прыхільнікаў Gods Tower з розных рэгіёнаў Беларусі і нават замежжа. Пра выступ славутых металістаў распавядае наш карэспандэнт Кастусь Багушэвіч, які пабывашў на канцэрце:

– Вельмі доўга прыхільнікі Gods Tower чакалі канцэрту ўлюбёнага гурта, падзея была анансаваная яшчэ задоўга да лістапада. Лідар калектыва Уладзіслаў Наважылаў, якога ўсе ведаюць як Лэсьлі Найфа, са сцэны распавёў пра падарункі, якія ўручылі музыкам на 30-годдзе гурта. Гэта і медыятар, і торт арыгінальнага выпеку ды іншае. Новая праграма, над якой склад Gods Tower працуе, яшчэ пакуль не завершаная, аднак праца трывае, некаторыя кампазіцыі з яе можна было паслухаць на канцэрце. Вядома, ня мог абмінуць Лэсьлі і ўсім вядомыя хіты, такія як Rising Arrows, Twilight Sun, Liar. Гурту Gods Tower удалося тое, што ня могуць зрабіць іншыя пасля аднаўлення дзейнасці. Нават перапынак на 8 гадоў не перашкодіў Gods Tower застацца метал-гуртом вельмі высокага роўню. Юбілей пасля Менску гурт працягне святкаваць у іншых гарадах.

15-га лістапада Gods Tower выступіць у Кіеве, а на наступны дзень запланаваны юбілейны канцэрт у родным для гурта Гомелі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Менск