Гомельцы падтрымліваюць беларусізацыю Абласнога тэатра лялек



На афіцыйным пабліку ўстановы ў сацсетцы „Укантакце” праводзіцца галасаванне за павелічэнне беларускамоўнага рэпертуара. Каля 60% удзельнікаў апытанкі выступае за тое, каб спектакляў на роднай мове пабольшала. Яшчэ амаль 15% лічаць, што тэатру не нашкодзяць новыя беларускамоўныя выступы.

Дырэктар Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік заўважае, што асноўнай праблемай для тэатра з’яўляецца недахоп якасных драматургічных твораў:

– У рэпертуары сёння каля дзесяці спектакляў на беларускай мове. Яны ідуць нармальна – іх глядзяць. Праблема тут больш драматургаў – каб яны прапаноўвалі больш добрага драматургічнага матэрыялу. На міжнародныя фестывалі мы імкнемся вывозіць спектаклі беларускіх аўтараў. Мы адзін год праводзілі ранішнік “Калядкі” цалкам на беларускай мове. І спектакль ішоў таксама цалкам па-беларуску – “Шлях да Батлеема”, гэта па п’есе Сяргея Кавалёва.

Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек сфарміраваўся ў 1968 годзе з ініцыятывы групы акцёраў-лялечнікаў. Штогод тэатр ставіць каля 400 спектакляў, якія аглядае 65 тысяч гледачоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель