Горват прывёз у Гародню „Радзіва Прудок”



Амаль паўсотні гараденцаў прыйшлі ў „Цэнтр гарадскога жыцця” Гародні, каб паслухаць сучаснага беларускага пісьменніка Андруся Горвата.

Пісьменнік і журналіст прывёз у Гародню сваю кнігу „Радзіва Прудок”, і жыхары Гародні задавалі яму пытанні больш за паўтары гадзіны. 

Кажа Андрусь Горват:

– Мне спадабалася, што ў Гародні столькі актыўных, прыгожых людзей, якія цікавяцца кнігамі на беларускай мове. Мяне гэта радуе. Цікавілі іх розныя пытанні: ад нейкіх афіцыйных, да асабістых. Размова была шматтэмная. Але будзе спектакль па гэтай кнізе. Першае, што будзе далей. А пасля спектакля будзем глядзець.

Для гарадзенскага грамадскаага дзеяча, былога кіраўніка легендарнай „Паходні” Міколы Таранды Андрусь Горват быў адкрыццём.

– Амаль што зусім яго не ведаў, калі на самой справе. Тое, што ён рызыкнуў паехаць у вёску, у нейкую глухую вёску, на мой погляд, калі там толькі некалькі чалавек з табой камунікуюць. То гэта даволі цяжка. Ну і я так думаю, што трэба ж дровы нарыхтоўваць, каб зімою не мерзнуць. А калі два будынкі, то гэта шмат фізічнай працы. Так што, мужны чалавек, прыйшоў паглядзець на яго.

Кнігі Андруся Горвата ў Гародні можна замовіць і набыць у гарадзенскай этнакраме “Цудоўня”.

Беларускае Радыё Рацыя