Грамадска-культурнаму дзеячу Беларусі і пісьменьніку Аркадзю Жукоўскаму споўнілася 85 гадоў



Жыхар Гародні нарадзіўся напярэдні другой святовай вайны, у Савецкай Беларусі. Доўгі час працаваў у гарадзенскім рачным порце галоўным інжынерам. У пачатку палітыкі «перабудовы» стаў актыўным сябрам гістарычна-культурнага клубу «Паходня». Аўтар гістарычнай прыгодніцкай прозы. У меру сваіх творчых сілаў, яго творчасць носіць асветны і дыдактычны характар для беларусаў, якія шукаюць уласнага месца ў мазаіцы народаў. У друку выступаў пад псеўданімам Аркадзь Літвін.

Аркадзь Жукоўскі

Пра ўласны прынцып напісання, кажа Аркадзь Жукоўскі:

– Выцягваць з гістарычных хронікаў і дакументаў сваё, беларускае. І даводзіць яго да грамадскасці: праз публікацыі, праз кнігі, праз манаграфіі і г.д. Настойваю і падкрэсліваю, што лічыць гэта сваім трэба не з дазволу палякаў ці рускіх, а з пазіцыі беларускай. Як казаў калісьці суседзям знакаміты паэт: „Нашто схавалі-расхапалі”. Такі падыход я выпрацаваў для сябе сам яшчэ ў студэнцкія гады.

Ад імя нашага Беларускага Радыё Рацыя віншуем шаноўнага спадара Аркадзя з Днём народзінаў і зычым «Многае Лета»!

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]