Грамадская дзяячка Дар’я Жураўская заклікае вывучаць гісторыю беларускіх гарадоў



Не заставацца абыякавымі да гісторыі роднага горада і ахвотна дзеліцца ўражаннямі ад шпацыру па абласным цэнтру заклікае грамадская дзяячка Дар’я Жураўская. Яна рэгулярна вывучае родныя мясціны ды выкладвае фатаздымкі ў сацыяльных сеткі, – распавяла сама суразмоўца:

„Я не разумею, як так можна жыць у нейкім горадзе, і не цікавіцца, што гэта за горад, што цябе атачае, што гэта за будынкі, мне гэта проста цікава, дазваляе адпачыць, пазнаёміцца з новымі людзьмі”.

Жыхарка Берасця Дар’я Жураўская дадала, што на шпацыр па гораду і знаёмства з яго гісторыяй дастаткова па 30 хвілінаў на тыдзень. Таксама варта загадзя пашукаць фатаздымкі старога горада ці пачытаць пра яго выгляд у розныя гістарычныя перыяды.

Беларускае Радыё Рацыя