«Гражынка і Грак» ад Міры Лукшы



У Беластоку ў бібліятэцы беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” выйшла з друку кніга беларускай паэткі і журналісткі з Беластока Міры Лукшы “Гражына і Грак”. Кніга адрасавана дзецям, хаця яна будзе цікава і дарослым чытачам.

Міра Лукша далёка не навічок, які піша для дзяцей. Яна ўжо выдала дзве цікавыя і арыгінальныя кніжкі “Дзяўчынка і хмарка”, “Жывінкі з глыбінкі”.

Новае выданне не менш забаўляльнае і карыснае за ранейшыя. Гэту кніжку варта чытаць дзецям услых, каб правільна навучыцца вымаўляць усе літары беларускага алфавіта, асабліва словы на літару Р. Кніжка складаецца з маленькіх апавяданняў, але ўсе яны маюць пэўны сюжэт і вучаць нас любіць прыроду, адносінам паміж прыродай і людзьмі, а таксама любіць родную мову.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя