Грэгар Зандэр наведаў Менск і паўдзельнічаў у літаратурных сустрэчах



Супольны літаратурны выступ беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча і нямецкага Грэгара Зандрэра адбыўся ў Менску. Імпрэза прайшла ў кнігарні „Логвінаў” пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ.

144924

Адна з галоўных арганізатараў сустрэчы Таццяна Захарэнка распавяла пра значэнне такой сустрэчы:

– Самае малае, што можа даць такі сімбіёз, то гэта – нашыя чытачы і беларускія пісьменнікі, якія не валодаюць нямецкай мовай, могуць пазнаёміцца з творчасцю нямецкага аўтара. І гэта не адзіны аўтар, з творчасцю якога яны ўжо пазнаёміліся. І не толькі беларускія пісьменнікі, а таксама студэнты прыходзяць да нас.

Урыўкі з твораў гучалі ў сінхронным перакладзе. Такім чынам у беларускага чытача была магчымасць даведацца больш пра культуру Нямеччыны, а ў нямецкага пісьменніка – абмяняцца літаратурным досведам з беларускімі калегамі.

Грэгар Зандэр нарадзіўся ў 1968 годзе ў Швэрыне. Вывучаў медыцыну, германістыку, гісторыю, а таксама журналістыку ў Берліне. Дэбютаваў у 2002 годзе, апублікаваўшы кнігу “Але я нарадзіўся тут”. Аўтар двух раманаў і зборнікаў апавяданняў, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, у тым ліку прэміі найлепшаму нямецкаму аўтару кароткай прозы Deutscher Erzählerpreis за кнігу Winterfisch і прэміі Аннэлізэ Вагнэр. Жыве ў Берліне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Альгерда Бахарэвіча.