Гучаў Шапэн, Манюшка і Вяняўскі



Польскі інстытут у Менску сумесна са Слонімскай дзіцячай школай мастацтваў арганізаваў канцэрт “Музыка польскіх кампазітараў”. Канцэрт адбыўся ў Слоніме ў канцэртнай зале дзіцячай школы.

Госці Слоніма, а гэта лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандр Данілаў, Ганна Патапава і Святлана Старадзетка, выканалі музычныя творы Фрыдэрыка Шапэна, Станіслава Манюшкі і Генрыха Вяняўскага. Аўтарам праекта і вядучай канцэрта была дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастцтваў Элеанора Скуратава. Артыстаў шчыра віталі вучні і педагогі Слонімскай школы мастацтваў, а таксама слонімцы, якія цікавяцца гісторыяй музычнага мастацтва. 

Аксана Фок, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара