Гучыць у Слоніме “Паланэз”



У Слоніме ў суботу раніцай, 25 траўня, пачаўся рэгіянальны 15-ы па ліку фестываль музыкі і танцаў “Паланэз”. За гэтыя гады фестываль стаў своеасаблівай культурнай падзеяй у горадзе над Шчарай. Сёлета ў фестывалі прымаюць удзел 37 розных калектываў з Беларусі, Польшчы, Германіі і Літвы.

Свята пачалася на набярэжнай канала Агінскага. А потым усе ўдзельнікі калонай прайшліся па Опернай вуліцы і цэнтру горада да гарадскога цэнтра культуры. Там цяпер адбываецца конкурсная праграма. Вызначаць пераможцаў журы будзе ў вакальна-харавых, інструментальных і харэаграфічных жанрах.

Фестываль “Паланэз” завершыцца вечарам на эстраднай пляцоўцы на набярэжнай канала Агінскага. Слонімцы і госці горада паглядзяць канцэртную праграму і паспытаюць 10-кілаграмовы торт.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара