Гурт “:B:N:” зрабіў электронную версію песні “Шукай сваё”



Легенды беларускага року гурт “:B:N:” (альбо “Бяз назвы”) зрабілі электронную версію свайго новага трэку “Шукай сваё”. Пра гэта паведамляе афіцыйная суполка бярозаўскага калектыву.

gmc5lcfkfsm

Падчас нядаўняга наведвання Берасця лідар “:B:N:” Алесь Лютыч паведаміў, што бліжэйшым часам хоча пацешыць мясцовых слухачоў новымі трэкамі і ў поўным складзе:

– Думаем над тым, каб да новага году даехаць сюды ўжо поўным складам з канцэртам. Калі не, дык да вясны абавязкова прыедзем, бо хочам зрабіць мінітур па гарадах Беларусі.

Гурт вядзе сваю гісторыю з 1999-га году – моманту, калі адбыўся першы выступ калектыву ў роднай Бярозе. У 2003-м годзе ў Берасці калектыў запісвае свой дэбютны альбом “Не трывай…”. Цягам год склад “:B:N:” змяняўся, але яны па-ранейшаму выступаюць на сцэне і актыўна займаюцца новымі праектамі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]