Гурт „Botanic Project”: Трэба старацца быць чалавекам у любой сітуацыі



Ужо заўтра, 8 красавіка, беларускі рэгі-гурт “Botanic Project” упершыню ў Лодзі зладзіць свой вялікі акустычны канцэрт. Усе сродкі ад імпрэзы будуць накіраваныя беларусам, якія змагаюцца цяпер ва Украіне.

Наш карэспандэнт Марына Савіцкая паразмаўляла з музыкамі бэнду Кешам і Клімам і даведалася пра тое, як падчас вайны хлопцы самі былі вымушаныя рэлакавацца з Кіева ў Польшчу.

РР: Ці памятаеце Вы тую хвіліну, калі даведаліся, што ва Украіне вайна?

– Вельмі добра памятаю, бо я не спаў. Хацеў пайсці спаць у 4, глядзеў ютуб, і нарваўся на гэта – «ваенная аперацыя», Пуцін. Спачатку не паверыў, думаў – прыкол нейкі мусіць. Потым пачуў, як шкло затрэслася, у нас там побач барыспальскі аэрапорт – гэта бамбілі ў першую чаргу, ЦЭЦ і гэтак далей. У адзін момант гэта пачалося па ўсёй Украіне, і тады прыйшло ўсведамленне.

– Я устаў а шостай раніцы, неадказаных за гадзіну: з Канады, з Еўропы было штук сто мусіць, ад усіх сяброў у тэлеграме. Я думаю – што вы ад мяне хочаце? Мама тэлефануе, прыходзіць усведамленне таго, што рэальна пачалася вайна. Гэта быў вядома цікавы момант.

РР: Што было далей?

– У нас было такое: адразу невядомасць, наогул не было ніякіх ідэй у пачатку, першыя часы ты яшчэ не разумеў, што адбываецца. Разуменне прыйшло пазней, што ўсё, вілы праз пару дзён. А першыя часы здавалася, што гэта нейкая сюр – дзесьці нешта выбухае пад хатай. Глядзіш навіны, здавалася, што гэта нерэальна. Яшчэ нават не думалі, што рабіць: хавацца, уцякаць, ваяваць, ці што ў такіх сітуацыях робяць людзі? Не загугліш.

– Так, мы за 10 дзён вайны перажылі і катарсіс, і гнеў, і страх, і дэпрэсію паспелі за гэты час. Таму што ў нас не самы жорсткі раён Кіева, ён паўднёвей, там Днепр разліваецца і знаходзіцца яго вадасховішча, кіламетраў 40 ад гораду. На ўсё роўна, Вы ж разумееце, тамака ўсе якія вытыкаюць: каменданцкая гадзіна, бамбасховішча, сухі закон, ежы не купіць наогул ніякай.

Слухайце размову цалкам:

Атрымаць задавальненне ад файнай музыкі гурта “Botanic Project” і падтрымаць тых, хто цяпер стаіць на абароне Украіны, можна 8 красавіка ў Лодзі ў кавярні “KIPISZ” (Piotrkowska, 282).

Беларускае Радыё Рацыя