Гурт Depeche Mode назваў дату менскага канцэрта



Канцэрт Depeche Mode ў Менску ўсё ж адбудзецца, шоу перанесена на 13 лютага 2018 года. Такая інфармацыя размешчана на старонцы групы ў Facebook.

„Depeche Mode рады паведаміць аб тым, што шоу, першапачаткова запланаванае на ліпень 2017 года, перанесена на 13 лютага 2018-га. Група з нецярпеннем чакае вяртання ў Менск і новай магчымасці сыграць для беларускіх фанатаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, канцэрт Depeche Mode павінен быў адбыцца ў Менску 17 ліпеня, але быў адменены з-за хваробы саліста. Ён быў шпіталізаваны ў 9-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму аказалі неабходную меддапамогу.

belta.by