Гурт „Five-Storey Ensemble” запісаў новы альбом



„Five-Storey Ensemble” з Менску запісаў новы альбом. Гукасесіі адбываліся ў Берасці, у тым ліку на адкрытым паветры.

awrcll0foyk

Распавядае ўдзельнік ансамблю, кампазітар Віталь Эпаў:

– Мы гэта гралі на вуліцы ўлетку, вароны каркалі, думалі гэта не пойдзе. Пасля, калі пачалі ўсё гэта складаць, то зразумелі, што вельмі атмасферна атрымліваецца, гэтых варон можна пачуць, там на чатку яны ёсць.  

У працы над другім па ліку альбомам „Five-Storey Ensemble” прынялі ўдзел каля дзясятку музыкантаў. Зараз кружэлка рыхтуецца да выдання на італьянскім лэйбле „AltrOck”. Працоўнае імя рэлізу – „Ноч насупраць”.

Беларускае Радыё Рацыя