Гурт “Крама” запісаў максі-сінгл у Беластоку



Гурт “Крама” запісаў максі-сінгл у Беластоку. Гукавая сесія адбывалася  ў студыі “Рэмбрандт” цягам двух дзён.

Фронтмэн гурта – Ігар Варашкевіч кажа, што запісвацца ў Беластоку даражэй, чым у Менску, аднак музыкі задаволеныя вынікам на 100 працэнтаў:

– На працягу ўсяго існавання “Крамы” неяк у нас не атрымліваецца душэўных адносін з беларускімі студыямі. Атрымліваецца не тое што трэба. Мы ўжо працавалі ў гэтай студыі, было гэта 13 год таму. Калі мы будзем запісваць альбом, то рабіць гэта будзем толькі там. Больш ніякіх эксперыментаў не будзе.

На будучы максі-сінгл “Крамы” трапяць тры песні: “Стэфка праз 30 год”, “Да неба” на верш Міхала Анемпадыстава і зусім новая рэч “Не твая вайна”. Майстарынг, верагодна, будзе выкананы ў ЗША. Рэліз пабачыць свет пасля лета.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Budzma.by