Гурт “Лепшы квас” сольным канцэртам развітаўся са старой праграмай



Гурт “Лепшы квас” правёў сольны канцэрт у клубе “ІЛІ”. Акрамя музыкаў калектыву ў канцэрце ўзялі ўдзел паэт, аўтар некаторых тэкстаў гурта Алесь Сьнег і рэперы Вожык і ANGST. Лідар “Лепшага квасу” Уладзіслаў Лепяшынскі абвесціў перад публікай, што музыкі пачалі працу над новым матэрыялам і праз некаторы час пачнуць выконваць менавіта яго. Таксама вакаліст гурта адзначыў, што “Лепшы квас” надалей будзе весці відэаблог пра сваю дзейнасць.

– Мы, канешне, планавалі сабраць 200 чалавек, але ў нас крыху не атрымалася. Але ўсё роўна, тыя людзі, якія прыйшлі, яны зрабілі мой вечар, зрабілі вечар музыкаў нашага гурта – атрымалася класна. Чым канцэрт унікальны? А мы развіталіся са сваімі старымі песнямі і спадзяемся, што больш ніколі іх не будзем спяваць. Будзем спяваць толькі новыя. Будзем працягваць весці відэаблог. Куды мы будзем ехаць, што рабіць – усё гэта здымем і пакажам людзям, каб ім было цікава глядзець і назіраць за тым, што мы робім, чым займаемся.

Гурт “Лепшы квас” даволі хутка набраў папулярнасць у Беларусі. Цяпер музыкі нават запрашаюцца на міжнародныя фестывалі. Летась, напрыклад, яны выступалі ва ўкраінскім Чарнігаве. Наперадзе некалькі канцэртаў па Беларусі.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск