Гурт “Нагуаль” на праваслаўнае Раство выступіць у Варшаве



Святочныя застоллі можна спалучыць з культурніцкай праграмай, калі завітаць у менскі клуб “Грай”. Тут цягам апошняга каляднага тыдня праходзяць шматлікія імпрэзы, а па вечарох выступае з канцэртамі гурт “Нагуаль”.

Гаворыць яго ўдзельнік Ягор Квартальны:

– Мы вельмі любім займацца такімі ўмоўнымі слоўнымі канструкцыямі, калі спрабуем вызначыць наш стыль. Пакуль найбольш сціслае і адначасова ёмістае азначэнне гэта – шаманскі рок-н-рол, таму што сюды мы адначасова ўкладаем і гэты рокінрольны пачатак, які ўключае ў сябе і хуліганства. І ў той жа час гэта такая пэўная архаічная, каранёвая музыка. Але гэта можа быць і іншае азначэнне – і трансбалотны біт, балотны  панк, што там у нас яшчэ было, эзатэрычны шансон, фолк сюрэалізм, фолк мадэрн…

nagual

Гурт “Нагуаль” завершыць свае святочныя канцэрты выступам на праваслаўнае Раство ў Варшаве. Імпрэза пад назвай “Otwarta Zamkowska” пройдзе ў Старой Празе.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя